Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 апреля

На Бялыніччыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

У суботніку, які прайшоў у Бялыніцкім раёне, прынялі ўдзел пяць тысяч шэсцьсот чалавек. Калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак, навучэнцы устаноў адукацыі раёна займаліся добраўпарадкаваннем вуліц і паркаў райцэнтра, а таксама наводзілі парадак на аб’ектах сельгасарганізацый.
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Святланы Мікалуцкай, падчас суботніка зароблена 95 млн 900 тысяч беларускіх рублёў.
Згодна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №  275 палова сродкаў, заробленых падчас рэспубліканскага суботніка, будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці. Яшчэ 50 працэнтаў сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.
praish1
Поделиться: