Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 апреля

На кантролі выкананне Дэкрэта №18

Чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях” адбылося ў райвыканкаме. Удзел у нарадзе прынялі прадстаўнікі мясцовай улады, пракуратуры, супрацоўнікі РАУС, а таксама спецыялісты па кадрах і арганізацыі ідэялагічнай работы прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак раёна.
Распачала пасяджэнне намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Яна адзначыла, што большасць зарэгістраваных у раёне абавязаных асоб працаўладкаваныя і вяртаюць дзяржаве сродкі за ўтрыманне сваіх дзяцей. Па стану на 1 красавіка, імі кампенсавана 64,41% дзяржаўных расходаў. І ўсё ж такі агульная сума запазычанасці даволі значная – 912 мільёнаў рублёў. Многія гора-бацькі ўхіляюцца ад работы, сістэматычна робяць прагулы.
З дакладамі аб праведзенай рабоце па выкананні Дэкрэта №18 за першы квартал бягучага года выступілі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Лідзія Шчацінка і старшы інспектар прафілактыкі аддзялення правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі РАУС Аляксандр Нізаўцоў.   
Як паведаміў Аляксандр Валер’евіч, па стану на сённяшні дзень на ўліку ў РАУС - 33 абавязаныя асобы. Усе яны знаходзяцца на штодзённым кантролі наймальнікаў, праваахоўных органаў і работнікаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.   
Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава дала здавальняючую адзнаку рабоце ўсіх зацікаўленых службаў па выкананні Дэкрэта і прапанавала членам каардынацыйнага савета ўдасканаліць дзейнасць, накіраваную на ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці, аб’яднаць намаганні па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.  

Поделиться: