Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 апреля

Выхаванцы Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы вярнуліся з «бронзай»

    Абласная спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па лёгкай атлетыцы прайшла ў Магілёве. На базе СК “Алімпіец” за званне лепшага змагаліся спартсмены 1996-1997 і 1998-1999 гадоў нараджэння.
Добрыя вынікі падчас спаборніцтваў паказалі выхаванцы Бялыніцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Так, у малодшай узроставай групе ў трайным скачку і скачках у даўжыню не было роўных Дар’і Арлоўскай. У кроку ад яе спынілася Арына Кастрова. Лепшай ў кіданні кап’я стала Надзея Цапік. Акрамя таго, юная лёгкаатлетка заваявала другое месца ў штурханні ядра. На трэцяй пазіцыі ў скачках у вышыню замацавалася Дар’я Цапік. З трэцім вынікам 200-метровую дыстанцыю пераадолела Анастасія Чыбісава.  
    У старэйшай узроставай групе першае і трэцяе месца ў скачках у вышыню занялі адпаведна Марына Буркоўская і Ігар Цапік. Апроч таго, Марына стала другім прызёрам у скачках у даўжыню.
    У агульнакамандным заліку абедзве дружыны спыніліся на трэціх пазіцыях.

Поделиться: