Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

3 мая

Вучань Машчаніцкай сярэдняй школы атрымаў Дыплом 3 ступені на абласным этапе праекта «Бяспечны пераход-2013»

Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага творчага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход-2013”. Праводзіўся ён дзеля прыцягнення ўвагі грамадскасці да пытанняў прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выяўлення і падтрымкі таленавітых навучэнцаў. Юныя рэжысёры і куцюр’е Магілёўшчыны спаборнічалі ў конкурсах анімацыйных і відэаролікаў на тэмы бяспечных паводзін на дарозе, дзейнасці юных інспектароў дарожнага руху і Дзяржаўтаінспекцыі, прэзентавалі аўтарскія эскізы і калекцыі мадэляў дзіцячай вопраткі са святлоадбіваючымі элементамі.
Згодна рашэння журы адной з лепшых прызнана творчая работа вучня Машчаніцкай сярэдняй школы Яна Валюса. Наш зямляк удастоены Дыплома 3 ступені ў намінацыі “Анімэ”.  

Поделиться: