Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 мая

Дзень прызыўніка

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае адпраўцы прызыўнікоў ў армію, адбылося ў раённым Цэнтры культуры. Падчас сёлетняга вясновага прызыву рады Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь папоўняць 32 юнакі Прыдруцкага краю.
Шмат карысных парад і цёплых слоў пажаданняў атрымалі ў гэты дзень навабранцы. З сардэчнай прамовай перад юнакамі выступіла намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Яна павіншавала рабят з атрыманнем пачэснай і адказнай місіі па ахове і абароне Радзімы. З наказам да прызыўнікоў звярнуўся ваенны камісар Аляксандр Кавалёў. Ён пажадаў маладым людзям хутка ўліцца ў вайсковы строй і авалодаць новай і вельмі важнай прафесіяй абаронцы Айчыны.  
Свае пажаданні віноўнікам урачыстасці выказалі таксама старшыня раённага Савета грамадскага аб’ядання ветэранаў Яўген Чарнякоў, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар Падольскі, а таксама маці аднаго з прызыўнікоў Людміла Калтовіч. Настаяцель царквы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай пратаіерэй айцец Сергій блаславіў рабят на ратную воінскую справу і ўручыў ім абразкі Божай Маці Іерусалімскай са Святога Града Іерусаліма.
Па добрай традыцыі прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна, дзе працавалі маладыя людзі, уручылі ім каштоўныя падарункі.
Па-сапраўднаму баявы і аптымістычны настрой выклікалі ў навабранцаў музычныя нумары ў выкананні маладых спецыялістаў РЦК.
Сёлетнія прызыўнікі, у сваю чаргу, паабяцалі годна выканаць свой воінскі абавязак і з гонарам пранесці званне Абаронцы Айчыны.  
dzpiziv_2013__1
dzpiziv_2013__2
Поделиться: