Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

7 мая

У Бялынічах прайшла конкурсная шоу-праграма «Чароўны малыш-2013»

    Пяцёра маленькіх жыхароў Бялыніччыны прадэманстравалі свае творчыя здольнасці ў шоу-праграме “Чароўны малыш-2013”, якая адбылася на днях у раённым Цэнтры культуры. Чатырох- і пяцігадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў самапрадстаўленні, конкурсах “Умники-разумники” і “Калейдаскоп талентаў”, распавядалі пра любімых казачных герояў. Удзельнікі шоу ўразілі публіку яркімі і арыгінальнымі нумарамі.
У выніку, самым абаяльным малышом прызнана Міраслава Мядзведзька. Тытула “Самы арыгінальны малыш” удастоены Яша Матлахоў. Самай знаходлівай стала Эвеліна Любімава, творчай – Эвеліна Дудкіна.
Перамогу ў спаборніцтве і званне “Чароўны малыш – 2013” заваявала Злата Хайкова.
У падарунак за свае цудоўныя выступленні юныя таленты атрымалі кветкі, падарункі, шчырыя ўсмешкі і шчодрыя апладысменты гледачоў.  

Поделиться: