Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

8 мая

Алея міру

Каля 200 чалавек прынялі ўдзел у маладзёжнай акцыі “Пасадзі сваё дрэва”, ініцыятарамі якой выступілі раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання  “Фонд міру” і аддзел па справах моладзі райвыканкама.
Падчас акцыі школьнікі, навучэнцы ліцэя №17, члены райсавета ветэранаў, прадстаўнікі грамадскасці пасадзілі каля 150  саджанцаў каля ФАКу “Друць” і ў Лунным парку г.п. Бялынічы. Алея каля ФАКу “Друць” атрымала назву “Алея міру”.
Затым з аналагічнай ініцыятывай актывісты акцыі накіраваліся ў аграгарадок Вішоў.
aleja2
Поделиться: