Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

21 мая

Бялыніцкія юныя спарсмены сталі другімі на абласных спаборніцтвах

У рамках Алімпійскіх дзён моладзі ў Бабруйску  прайшлі абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Удзел у іх прынялі выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Магілёўшчыны, у тым ліку і 9 бялыніцкіх юных спартсменаў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі 1996-98 гадоў нараджэння спаборнічалі ў бегу на розныя дыстанцыі, скачках, кіданнях.
У выніку, у агульнакамандным заліку наша дружына ўзнялася на другую прыступку п’едэсталу гонару. У асабістым першынстве хутчэй за ўсіх 100-мятровую дыстанцыю з бар’ерамі пераадолела Марына Буркоўская. Апроч таго, дзяўчына стала другім прызёрам у скачках у вышыню. Сярод юнакоў у гэтым жа відзе не было роўных Дзмітрыю Набокаву. Трэцяе месца ў кіданні кап’я заваявала Надзея Цапік. У скачках у даўжыню трэцім прызёрам стала Арына Кастрова. “Бронзу” ў трайным скачку ўзяла Дар’я Арлоўская. Камбінаваную эстафету нашы дзяўчаты таксама завяршылі трэцімі.

Поделиться: