З чарговымі ўзнагародамі з музычных конкурсаў і фестываляў вярнуліся выхаванцы Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў. Так, узорны вакальны ансамбль “Акварэлькі” паспяхова выступіў на 1-м адкрытым конкурсе мастацтваў “Салют талентаў”, які праходзіў у сталіцы. Журы высока ацаніла манеру выканання юных артыстаў і прысудзіла ім перамогу ў намінацыі “Ансамблі”.
Новых творчых вяршыняў дасягнуў яшчэ адзін калектыў установы – ансамбль “Мелодыя”. На адкрытым конкурсе выканаўцаў на класічнай гітары “Віват, гітара” нашы землякі сталі лаўрэатамі Дыплома 3 ступені. Акрамя таго, удзельнік ансамбля Дзмітрый Зайцаў узнагароджаны Граматай у намінацыі “Салісты”.
Удала завяршыўся 5-ы адкрыты фестываль-конкурс юных піяністаў для навучэнак дзіцячай школы мастацтваў Алесі Шахаленкі і Вольгі Платонавай. На ім выступленне нашых юных талентаў адзначана Дыпломам “За лепшае выкананне сачынення беларускага кампазітара” у намінацыі “Ансамблі”.
Поделиться: