У Бялынічах прайшоў чарговы этап традыцыйнай круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна – спаборніцтвы па фізкультурна-аздараўленчым комплексе. На працягу двух дзён 8 каманд спаборнічалі ў 6 відах спорту: чалночным бегу і бегу на 30-мятровай дыстанцыі, скачках у даўжыню, падцягванні, падніманні тулава і плаванні. Ужо ў першы дзень на стадыёне СШ №2 разгарнуліся сапраўдныя спартыўныя баталіі. Кожны ўдзельнік, пераадольваючы этапы спартакіяды, імкнуўся паказаць лепшы вынік і прынесці ў скарбонку сваёй дружыны найвышэйшы бал.
У выніку, упэўненую перамогу святкавалі работнікі аддзела адукацыі райвыканкама. На другой пазіцыі ў турнірнай табліцы спыніліся спартсмены ПМК-241. Трэцяе месца заваявала каманда ЦРБ.
У асабістым першынстве ва ўзроставай групе ад 18 да 22 гадоў пераможцамі сталі акушэрка агляднага кабінета ЦРБ Дзіяна Харытонава і педагог дадатковай адукацыі ШЦ “Ветразь” Аляксандр Клешчанок. Сярод спартсменаў ва ўзросце ад 23 да 29 гадоў не было роўных майстру і бухгалтару ПМК-241 Максіму Патапенку і Марыне Глінко, ад 30 да 39 – настаўніку фізічнай культуры СШ №2 Віктару Назараву і інжынеру аддзела працы і заработнай платы ПМК-241 Алене Невядомскай. Ва ўзроставай групе ад 40 да 49 гадоў лепшую фізічную падрыхтоўку прадэманстравалі настаўнікі фізічнай культуры Свяцілавіцкага КДССШ і Яслей-сада №7 Бялынічаў Канстанцін Войтаў і Таццяна Лапо. Сярод удзельнікаў узроставай катэгорыі ад 50 да 59 мацнейшымі аказаліся начальнік спартыўна-тэхнічнага аддзела ШЦ “Ветразь” Сяргей Зайкоўскі і настаўніца геаграфіі СШ №2 Клаўдзія Капылова.
Поделиться: