Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

30 мая

Рэспубліканскі семінар адбыўся на базе СШ № 1 імя М.І.Пашкоўскага

На базе СШ № 1 імя М.І.Пашкоўскага  прайшоў рэспубліканскі семінар спецыялістаў аддзелаў выхаваўчай работы ўпраўленняў адукацыі абл- і гарвыканкамаў, выкладчыкаў ВНУ, устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і агульнай сярэдняй адукацыі. Больш за трыццаць педагогаў з розных куткоў Беларусі дзяліліся вопытам выкладання пытанняў міжнароднага гуманітарнага права.
Распачаўся семінар з пасяджэння “круглага стала”, у час якога да ўдзельнікаў з прывітальным словам звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава, якая расказала аб сацыяльна-эканамічных здабытках развіцця раёна.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства СШ № 1, пераможца рэспубліканскага конкурсу на званне лепшага педработніка, які выкладае факультатыўныя заняткі “Даследваючы гуманітарнае права”, Вольга Аксючыц у фармаце адкрытага ўрока правяла майстар-клас на тэму “Законы вайны”. Рабяты ў гульнёвай форме дэманстравалі сваё веданне гісторыі і галоўных складнікаў міжнароднага гуманітарнага права, а таксама расказвалі пра асноўныя абмежаванні ў ходзе ўзброеных канфліктаў.
На працягу гадзіны ўсе ўдзельнікі семінара не толькі назіралі за працай Вольгі Дзмітрыеўны, але сталі і актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа.

nov_2013
Наталля ЗУБРЫЦКАЯ, «Зара над Друццю».


Поделиться: