З 3 па 28 чэрвеня праводзіцца месячнік бяспечнай працы падчас правядзення будаўнічых работ на будаўнічых аб’ектах і пляцоўках вобласці. У ходзе яго будзе ўзмоцнена інфармацыйная работа, накіраваная на строгае выкананне патрабаванняў аховы працы на вытворчасці, праведзены дадатковыя інструктажы, семінары, пасяджэнні па дадзенай тэматыцы, адбудзецца абследаванне будаўнічых пляцовак Магілёўшчыны па выкананні норм і правіл аховы працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны.
Поделиться: