Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

7 июня

Падзяліліся праблемамі з дэпутатам

У чацвер дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Аляксандр Агееў у памяшканні Цяхцінскага сельвыканкама правёў прыём жыхароў аграгарадка і сельсавета па іх асабістых пытаннях. Удзел у прыёме прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, старшыня Цяхцінскага сельсавета Аляксандр Цыбульскі, галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў райвыканкама Пётр Цапік, памочнік дэпутата Уладзімір Котаў.
Па садзейнічанне і дапамогу да свайго дэпутата звярнуліся пяць чалавек, у тым ліку адзін зварот быў калектыўны.
Перад пачаткам правядзення прыёму дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пазнаёміўся з умовамі працы работнікаў сельвыканкама, пацікавіўся станам іх партнёрскіх сувязяў з дырэкцыяй ААТ “Новая Друць”, калектывамі ўстаноў культуры, гандлю, бытавога абслугоўвання аграгарадка, праблемнымі момантамі жыццезабеспячэння насельніцтва сельсавета.   
Практычна ўсе, хто завітаў на прыём, мелі клопаты жыццёва-побытавага характару. Напрыклад, трое жыхарак аграгарадка на чале з Ірынай Калачовай звярнуліся да Аляксандра Агеева па дапамогу ўзвядзення альтанкі на аўтобусным прыпынку па руху яго з Бялынічаў на станцыю Друць. Калі жанчыны даведаліся, што альтанка будзе ўстаноўлена работнікамі РУП “Магілёўаўтадар” толькі налета, папрасілі пасадзейнічаць у паскарэнні гэтага працэсу. Пенсіянерку Валянціну Хрушчову прывяло на прыём жаданне хутчэй дабудаваць у Цяхціне царкву, якая ўзводзіцца на сродкі ААТ “Новая Друць”. Адзначым, што будаўніцтва храма не спыняецца. Вядома, мясцовым вернікам хочацца як мага хутчэй займець сваю царкву.
Вольга Цапікава паскардзілася Аляксандру Віктаравічу на малую пенсію, якую атрымлівае муж, сумленна адпрацаваўшы ў былым саўгасе “Друць” вадзіцелем, пастухом, вартаўніком цяпліц без трох месяцаў 39 гадоў.
– Ён атрымлівае цяпер крышачку больш за мільён дзвесці тысяч рублёў, – кажа Вольга Іванаўна. – На гэтыя грошы вельмі цяжка выжыць – за адны лекі столькі трэба плаціць!
– А чаму вы не звяртаецеся ў райвыканкам? – удакладняе Аляксандр Варонін.
–Ды неяк не падумалі, – тлумачыць пенсіянерка. – Нас у Цяхціне такіх многа. Хто добра працаваў у саўгасе, хто лайдачыў – зараз усе роўную пенсію атрымліваюць.
Аляксандр Агееў запэўніў, што гэтую праблему ён абавязкова агучыць з парламенцкай трыбуны, пазнаёміць з ёй і адпаведнае міністэрства.
–Прыём грамадзян па асабістых пытаннях у аграгарадку Цяхцін, – канстатуе Аляксандр Агееў, – сведчыць аб тым, што мясцовая ўлада надае дастатковую ўвагу аператыўнаму вырашэнню бягучых праблем вяскоўцаў, шмат робіць для таго, каб іх не ўзнікала ў будучым, гэта значыць, працуе на апярэджанне. Ну, а тыя пытанні, што прагучалі на прыёме, спадзяюся, будуць вырашаны таксама аператыўна.
Міхась КАРПЕЧАНКА, “Зара над Друццю”

Поделиться: