Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

10 июня

Спартыўнае свята бялыніцкіх медыкаў

Напярэдадні дня медыцынскіх работнікаў, які сёлета прыпадае на 16 чэрвеня, вялікі калектыў установы аховы здароўя Бялыніччыны сабраўся на базе “Глушцовага такавішча”, дзе другі год запар па ініцыятыве галоўнага ўрача раёна Віктара Пянькоўскага ладзіцца масавае конкурсна-забаўляльнае мерапрыемства. Сёлета ж на свята нашых медыкаў завіталі і калегі з Бярэзінскай ЦРБ.
Адкрываючы святочныя спаборніцтвы, Віктар Пянькоўскі заўважыў, што людзі ў белых халатах умеюць не толькі зла¬джана, эфектыўна працаваць, але і змястоўна адпачываць. У калектыве райбальніцы шчыруюць прафесіяналы сваёй справы і, што не менш важна, сапраўды таленавітыя і творчыя асобы. Віктар Канстанцінавіч пажадаў камандам паспяхова прайсці конкурсныя этапы і парадаваць прысутных сваімі творчымі здольнасцямі.   
9 каманд спаборнічалі ў спартыўнай эстафеце, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, перацягванні каната, конкурсах мастацкай самадзейнасці і на лепшую кулінарную страву.
Па выніках усіх конкурсных іспытаў перамогу святкавала зборная адміністрацыі і фізіятэрапеўтычнага аддзялення Бялыніцкай ЦРБ. Другое месца падзялілі работнікі станцыі хуткай дапамогі і аддзялення анастэзіялогіі і рэанімацыі і бярэзінскія медыкі. Трэцімі прызёрамі сталі каманды паліклінікі і РЦГіЭ. Пераможцы атрымалі дыпломы і кубкі.  

Поделиться: