Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

11 июня

Юныя бялыніцкія футбалісты сталі прызёрамі турніра «Скураны мяч»

Фінальныя гульні абласнога этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшлі ў пасёлку Вейна Магілёўскага раёна. За прызавыя месцы і выхад у фінал заключнага этапа турніру змагаліся футбалісты 2001 года нараджэння з розных рэгіёнаў вобласці, у тым ліку і юныя спартсмены з Прыдруцкага краю. Наша дружына правяла серыю цікавых паядынкаў. Так, з разгромным лікам 9:0 рабяты перамаглі каманду з Бабруйска. 7 пераможных мячэй забілі бялынічане ў вароты саперніка з Горак. А вось магілёўскія футбалісты аказаліся мацнейшымі. Ім нашы землякі ўступілі 4 мячы.
У выніку, бялыніцкая дружына заваявала трэцяе месца. Акрамя таго, лепшымі гульцамі турніру прызнаны абаронца Арцём Асіпёнак, нападаючы Георгій Марушкін і варатар Ілья Мамай.    

Поделиться: