Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 июня

Адкрыццё працоўнага семестра

На днях ў Бялынічах адбылося адкрыццё летняга працоўнага семестра – 2013, які сёлета прысвечаны юбілею Магілёўскай вобласці і 50-годдзю студатрадаўскага руху.
На тэрыторыі нашага раёна ў бягучым годзе будуць дзейнічаць пяць студэнцкіх атрадаў: экалагічныя - у Бялынічах і Цяхцінскім лесагадавальніку, будаўнічыя – на ўзвядзенні МТФ у Падзевічах і Прыхабах, сельскагаспадарчага профілю – на збожжатаку СВК “Лебядзянка”. У іх склад увайшлі вучні  СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага, СШ № 2, Лебядзянкаўскага ВПК ДССШ, Запольскай СШ, навучэнцы ПЛ № 17, Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа.
З афіцыйным стартам работы моладзь павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Надзея Серыкава. Пажаданні і слушныя парады прымалі ўдзельнікі будатрадаўскага руху ад начальніка аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталлі Саланенкі і першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Вольгі Шкундалёвай. Яны выказалі спадзяванне, што маладыя людзі з карысцю правядуць працоўную змену, атрымаюць прафесійныя навыкі і прадэманструюць свае лідарскія якасці.   
Варта адзначыць, што сёлета працоўны семестр распачаўся раней чым звычайна: ужо 10 чэрвеня байцы трох атрадаў прыступілі да працы.
Для многіх рабят праца ў студатрадах – справа не новая. Некаторыя, атрымаўшы вопыт на будаўнічых работах ў мінулым годзе, зноўку выказалі жаданне працаўладкавацца на перыяд канікулаў. Гэта і не дзіўна. Падчас працоўнага семестра байцы змогуць не толькі цікава і карысна правесці час, але і атрымаць добры заробак.     

Поделиться: