Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 июня

Учора ў Бялынічах прайшлі выпускныя балі

Сёлета атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі 133 выпускнікі школ раёна, пяцёра з іх разам з  атэстатам атрымалі медалі. “Залатымі медалістамі” сталі Юлія Лахтанава з Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, вучаніца СШ№1 імя М.І. Пашкоўскага Юлія Лазоўская, трое выпускнікоў СШ№2 - Ірына Таланава, Іван Зносак і Вольга Цаброва. Уладальніцай сярэбранага медаля з’яўляецца Анастасія Палоннікава з СШ№2.
Па добрай традыцыі для вучняў сельскіх школ урачыстасць, прысвечаная заканчэнню школы, была арганізавана ў РЦК. Напачатку мерапрыемства героі свята шэсцем прайшлі ад будынка аддзела адукацыі да Цэнтра культуры, дзе іх сустракалі прадстаўнікі раённай улады, настаўнікі, бацькі і знаёмыя.
Шмат цёплых слоў у адрас учарашніх школьнікаў прагучала ў гэты дзень ад старшыні райвыканкама Аляксандра Вароніна, намесніка старшыні райвыканкама Надзеі Серыкавай, начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Лідзіі Шчацінкі, начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Віктара Падольскага, настаяцеля Царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай, пратаірэя айца Сергія, старшыні прафсаюзнага камітэта СВК “Кудзін” Тамары Ларковай, класных кіраўнікоў і першых настаўнікаў, бацькоў.
Учарашнія адзінаццацікласнікі, якія паспяхова вучыліся і прымалі актыўны ўдзел у грамадскім жыцці сваіх навучальных устаноў і спартыўных мерапрыемствах, атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Бацькам лепшых вучняў таксама былі ўручаны Падзячныя лісты за добрае выхаванне сваіх дзяцей.
vipuss2Цудоўны настрой у прысутных стварылі канцэртныя нумары ў выкананні юных талентаў раёна. Яркім момантам урачыстасці стаў развітальны вальс былых адзінаццацікласнікаў са сваімі класнымі кіраўнікамі.
Школьны выпускны баль застанецца ў памяці выпускнікоў як адна з самых значных і дарагіх сэрцу падзей. Наперадзе ў юнакоў і дзяўчат гарачая пара экзаменаў і тэстаў, уступных іспытаў у навучальныя ўстановы. Кожнага чакаюць свой лёс, свая жыццёвая дарога, свае вяршыні.  

Поделиться: