Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

14 июня

Заслужаныя узнагароды медыкам

Напярэдадні прафесійнага свята заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя работнікі аховы здароўя Прыдрутчыны. Так, Ганаровай граматы ўпраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама і галіновага абкама прафсаюза ўдастоена медыцынская сястра афтальмалагічнага кабінета ЦРБ Ірына Панчанка. Грашовыя прэміі ўпраўлення атрымалі галоўны ўрач ЦРБ Віктар Пянькоўскі, загадчыца кадрава-прававога сектара Таццяна Вароніна і загадчыца неўралагічнага аддзялення Ілона Рамашына.
Ганаровымі граматамі Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны загадчык Цяхцінскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Уладзімір Раўкоў, загадчыца лабараторным аддзелам РЦГіЭ Алена Жаўрыд, граматай - фельчар Машчаніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ала Юшкевіч.

Поделиться: