Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

19 июня

РАУС інфармуе

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт” стартавала 18 чэрвіня на Бялыніччыне. Праводзіцца яно ў нашай рэспубліцы па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дзеля папярэджання насілля ў сем’ях. Напрацягу пяці дзён супрацоўнікі міліцыі разам з іншымі дзяржаўнымі структурамі і грамадскімі арганізацыямі актывізуюць работу па прафілактыцы правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. Будуць прыняты неабходныя меры па выяўленні асоб, схільных да такіх правапарушэнняў, а таксама тых, хто стаў ахвярай сямейнага насілля. У абавязковым парадку прадстаўнікі праваахоўных органаў наведаюць па месцы жыхарства сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.  
Таксама арганізатары мерапрыемства правядуць актыўную растлумачальную працу аб неабходнасці і магчымасці звяртання не толькі ў міліцыю, але і ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на тэлефон агульнанацыянальнай гарачай лініі 8-801-100-8-801 і ў іншыя структуры, якія аказваюць дапамогу як ахвярам сямейнага насілля, так і агрэсарам.

Поделиться: