13 чэрвеня разам з гасцямі і сябрамі фальклорны ансамбль “Журавінка” Цяхцінскага сельскага Дома культуры адзначыў 25-годдзе з дня заснавання.
Намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Н.С.Серыкава павіншавала фальклорны ансамбль “Журавінка” з юбілеем і ўручыла Грамату за вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне, захаванне і папулярызацыю народных традыцый. Надзея Сяргееўна таксама перадала віншаванні начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раісы Фёдараўны Лычкоўскай.
Шчыра павіншавалі і ўручылі падарункі старшыня Цяхцінскага сельвыканкама Аляксандр Пятровіч Цыбульскі, намеснік дырэктара ААТ “Новая Друць” па жывелагадоўлі Любоў Васільеўна Сілкова, дырэктар мясцовай школы Лілія Фёдараўна Шакура, выконваючая абавязкі начальніка аддзела культуры Бялыніцкага райвыканкама Святлана Васільеўна Кандрацьева.
Павіншаваць юбіляраў прыехалі самадзейныя артысты з Ланькаўскага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу, Кудзінскага сельскага Дома культуры, раённага Цэнтра культуры.
Поделиться: