Раённы турыстычны злёт зноўку сабраў у мінулыя выхадныя паблізу вёскі Восліўка працоўныя калектывы арганізацый, устаноў і гаспадарак раёна. Аматары турызму дэманстравалі свае здольнасці ў шматлікіх спаборніцтвах: конкурсе быту, мастацкай самадзейнасці, прыгатаванні страў, спартыўных эстафетах. У выніку, першае месца занялі прадстаўнікі СВК “Калгас “Радзіма”, на другую прыступку п’едэсталу гонару ўзнялася каманда ПМК-241, трэцім прызёрам стала дружына ААТ “Новая Друць”.
Поделиться: