Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 июля

Бялынічане адсвяткавалі Дзень Незалежнасці

Учора ў райцэнтры прайшло святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 69-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урачыстасці з нагоды галоўнага свята краіны разгарнуліся ў парку-адпачынку «Ліпавы гай». Тут гасцінна раскінуліся гандлёвыя кропкі і гульнёвыя пляцоўкі, працавалі святочныя падворкі. На гарадскім стадыёне праходзілі спаборніцтвы па валейболе, баскетболе і настольным тэнісе. Пачаткам праграмы мерапрыемстваў стаў урачысты мітынг. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак, ветэраны вайны і працы ўсклалі кветкі да бюстаў на алеі Герояў і брацкай магілы.
Са святам бялынічан павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. «Перамога беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне была дасягнута дзякуючы патрыятызму, самаадданасці і калектывізму савецкіх воінаў, якія мужна і гераічна змагаліся за незалежнасць сваёй Радзімы,»- адзначыў Аляксандр Мікалаевіч. «Сёння перад маладым пакаленнем, нашчадкамі воінаў-вызваліцеляў стаяць значныя і адказныя задачы: сваімі працоўнымі дасягненнямі прымнажаць здабыткі нашай Радзімы, забяспечваючы тым самым яе суверэнітэт,»- падкрэсліў кіраўнік раёна.
Працягам урачыстасці стала святочная канцэртная праграма. Свае лепшыя музычныя нумары дарылі публіцы салісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры і арганізацый Бялыніцкага краю.
У завяршэнні гулянняў бялынічане і госці райцэнтра прынялі ўдзел у агульнарэспублікакай акцыі «Праспяваем гімн разам», пасля чаго ў небе Прыдрутчыны зазіхацеў феерверк.

_____________________________________________2

Поделиться: