Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 июля

За умацаванне духоўнасці

У дзень асвячэння Галоўчынскага Свята-Троіцкага храма былі ўшанаваны тыя, хто прыклаў шмат высілкаў, каб над старажытным Галоўчынам зноў пачаў раздавацца малінавы перазвон, каб адраджалася вера і ўмацоўвалася духоўнасць вяскоўцаў.
Медаля Свяціцеля Кірылы Тураўскага, які заснаваны Беларускай праваслаўнай царквой, удастоены дырэктар ПМК № 241 Уладзімір Раманенка і настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай протаіерэй Сергій (Маслаў).
Граматамі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адзначаны старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін і краязнаўца Васіль Цыркуноў.
Епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі ўладыка Сафроній уручыў граматы старшыні Галоўчынскага сельсавета Пятру Міхалькову, мясцовым вернікам Уладзіміру Казлову, Ганне Ежалянковай, Веры Кужальковай і аб’явіў падзякі намесніку старшыні райвыканкама Надзеі Серыкавай, старшыні СВК «Кудзін» Адаму Сачыловічу.
Поделиться: