Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

23 июля

Рознічны тавараабарот павялічыўся на 15,6 %

    Па інфармацыі аддзела статыстыкі гандлю Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці, рознічны тавараабарот Бялыніцкага раёна праз усе каналы рэалізацыі ў першым паўгоддзі бягучага года склаў больш за 131 млрд. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 15,6 %. Асноўную частку (96,7%) рознічнага тавараабароту фарміравалі аб’екты гандлёвай сеткі. За студзень-чэрвень 2013 года імі прададзена тавараў насельніцтву на 127 мільярдаў рублёў, гэта ў супастаўных цэнах на 12% больш, чым за адпаведны прамежак часу 2012 года. Пры гэтым продаж харчовых прадуктаў, напояў і табачных вырабаў узрос на 5,5 %, невытворчых тавараў – на 28. Рознічны тавараабарот на рынках склаў амаль 4,5 мільярды рублёў і павялічыўся ў параўнанні з мінулагоднім паказчыкам ў 2,6 разы.

Поделиться: