Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сельскагаспадарчым прадпрыемствам Бялыніччыны неабходна паставіць на патрэбы дзяржавы 10 420 тон зерня ўраджаю гэтага года. З гэтай колькасці ў залік дзяржзаказу неабходна адгрузіць 2 400 тон пшаніцы, 4 900 тон жыта, 180 тон грачыхі, 610 – ячмяню і 330 тон – аўсу. Акрамя таго, дзяржаве неабходна паставіць 500 тон піваваранага ячмяню і 1 500 тон зерня для вытворчасці спірту.
Першым ў пастаўкі сёлетняга ўраджаю ўключылася ААТ “Падзевічы”. Днямі гаспадарка прыступіла да адгрузкі азімага жыта.
Поделиться: