Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

24 июля

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

У пятніцу, 26 ліпеня,  у нашым раёне пройдзе чарговы адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Пристегни  себя и своих близких!”. Асноўная яго мэта – прапаганда выкарыстання рэмняў бяспекі і дзіцячых утрымліваючых устройстваў.
Па дадзеных статыстыкі, у пасажыраў і вадзіцеляў, якія карыстаюцца рэмнямі бяспекі, верагоднасць захаваць жыццё пры сутыкненні ў два разы болей. Выкарыстанне рэмяня прыкладна на 50% скарачае колькасць смяротных зыходаў і раненняў. А пры хуткасным рэжыме 60 км/г 8 з 10 чалавек, прышпіленыя рэмнямі, увогуле не атрымліваюць траўм. Асабліва асцярожна вадзіцель павінен кіраваць, калі ў аўтамабіле знаходзіцца дзіця. Ва ўзросце да 12-ці гадоў неабходна выкарыстоўваць дзіцячыя аўтакрэслы. У выпадку ДТЗ гэтыя прыстасаванні дапамогуць зменшыць рызыку атрымання дзіця траўм на 70-90%.
    Дарэчы, за невыкарыстанне вадзіцелем рэмяня бяспекі прадугледжаны штраф да 100 тысяч беларускіх рублёў. За паўторнае аналагічнае парушэнне на працягу года штраф павялічваецца да 500 тысяч.

Поделиться: