Сёння, 25 ліпеня, сваё прафесійнае свята адзначаюць прадстаўнікі пажарнай службы. З гэтай нагоды лепшыя работнікі атрымаюць заслужаныя ўзнагароды.
Так, Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адзначаны намеснік начальніка РАНС Юрый Янкоўскі. Загадам міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі нагрудным знакам “Выдатнік” узнагароджаны камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Міхаіл Белязяка. Ганаровых грамат абласнога ўпраўлення МНС удастоены намеснік начальніка Васіль Шэпетаў і дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення Дзмітрый Макаранка, граматы – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 аграгарадка Вялікая Машчаніца Віталь Лянькоў.
Поделиться: