У сельгасарганізацыях Прыдрутчыны працягваецца ўборка зерневых і зернебабовых культур. Па стану на 30 ліпеня ў гаспадарках раёна ўбрана 2 850 гектар хлебных ніў, што складае 19% ад агульнай плошчы пасеянага. Намалочана 9 547 тон пры сярэдняй ўраджайнасці 33, 5 цэнтнераў з гектара. На сённяшні дзень лепшымі па тэмпах уборкі з’яўляюцца СВК “Калгас “Радзіма”, ААТ “Новая Друць” і СВК “Кудзін”, у якіх адпаведна зжата 19, 18 і 17 працэнтаў пасеваў збожжа. Самая высокая ўраджайнасць – 44,9 ц/га – ў СВК “Калгас “Радзіма”.
Поделиться: