Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

31 июля

Супрацоўнікі раённай бібліятэкі стварылі рэгіянальную электронную краязнаўчую базу даных

«Літаратурная карта Бялыніцкага раёна», – пад такой назвай супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі стварылі рэгіянальны электронна-краязнаўчы рэсурс – базу даных жыццёвага і творчага шляху мясцовых літаратараў.
Змест карты звернуты да самай шырокай аўдыторыі: настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, краязнаўцаў і, навогул, да ўсіх тых, хто цікавіцца літаратарным жыццём Бялыніцкага краю.    
Для больш зручнага карыстання база даных мае персанальны, геаграфічны паказальнікі, а таксама раздзел «Літаратурныя аб’яднанні і гурткі».
Карыстальнікі электроннага рэсурса змогуць не толькі бліжэй пазнаёміцца з асноўнымі біяграфічнымі фактамі таго альбо іншага літаратара, але і з іх творамі.
Пры распрацоўцы рэсурса выкарыстоўваліся матэрыялы з фонду Бялыніцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, а таксама матэрыялы перыядычнага друку.

Поделиться: