Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

6 августа

Ушанаванне першых камбайнераў-тысячнікаў

    У мінулую пятніцу на машынным двары СВК “Калгас “Радзіма” адбылося ўрачыстае ўшанаванне першых у раёне камбайнераў-тысячнікаў. Тры экіпажы збожжаўборанчых агрэгатаў у складзе Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава, Юрыя Зайцава і Ільі Дарэчкіна, Ігара Шчолухава і Васіля Лянькова пераадолелі тысячную мяжу.
З удзячнымі словамі да герояў жніва звярнуўся кіраўнік раёна Аляксандр Варонін. Ён пажадаў хлебаробам далейшай плённай працы, пераадольвання рубяжа ў 2 тысячы тон збожжа і ўручыў ім дыпломы і грашовыя прэміі.   
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі працаўнікі хлебнай нівы і ад праўлення роднай гаспадаркі. Старшыня сельгаскааператыва Аляксандр Лапацентаў падзякаваў пераможцаў за добрасумленнасць і працавітасць і выказаў упэўненасць, што працаўнікі ў сціслыя тэрміны без страт правядуць жніво і зноўку зоймуць перадавыя пазіцыі ў раёне і вобласці.
  Затым слова ўзяў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Рыгор Барысёнак. Ён павіншаваў віноўнікаў урачыстасці з добрымі намалотамі і ўручыў ім падзячныя лісты і грашовыя прэміі ад Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюза  і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Поделиться: