Па інфармацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, усе навучальныя ўстановы Бялыніцкага раёна падрыхтаваны да новага навучальнага года. Сёлета ў светлыя, утульныя, адрамантаваныя і добраўпарадкаваныя памяшканні хлопчыкаў і дзяўчынак прымуць 9 дашкольных устаноў, 14 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 2 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзіцячы сацыяльны прытулак, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій. За летні час зроблены касметычныя рамонты класаў, спартыўных залаў, сталовых, добраўпарадкаваны тэрыторыі гульнёвых і спартыўных пляцовак.
Значныя ўвага надавалася выкананню прадпісанняў РайЦГіЭ і РАНС і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Зроблена апрацоўка супрацьпажарным саставам дахаў, закуплены абсталяванне для сталовых, вогнетушыцелі, рэнтраслятары сістэмы “Маланка”, вядуцца работы па вывадзе сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі на пульт дыспетчарызацыі і маніторынгу пажарнай аўтаматыкі МНС, рамонт ацяпляльных сістэм.
Падрыхтоўка да навучальнага года – гэта вялізная работа, зробленая рукамі кіраўнікоў устаноў, педагогаў, бацькоў з дапамогай шэфскіх арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна.
Поделиться: