Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

28 августа

Першае месца бялыніцкіх лесарубаў

Каманда ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” стала пераможцай абласных спаборніцтваў лесарубаў “Лесаруб-2013”.
Сёлета работнікі лясной гаспадаркі Магілёўшчыны дэманстравалі свой прафесіяналізм ў вёсцы Добрае Горацкага раёна.  Яны мераліся сіламі ў валцы лесу, абрэзцы сучча, дакладнай распілоўцы, распілоўцы камбінаваным рэзам, мантажы ланцуга.
Самымі хуткімі, вынослівымі і спрытнымі аказаліся бялыніцкія лесарубы, другое месца занялі работнікі Асіповіцкага лясгаса, трэцім прызёрам стала каманда Клічаўскага лясгаса.
У асабістым заліку першае месца заняў Сяргей Бародзіч – ляснік Кіраўскага лясніцтва Бялыніцкага лясгасу.

Поделиться: