Днямі тэхнічны парк аддзела адукацыі, спорту і турызму Бялыніцкага райвыканкама папоўніўся новым аўтобусам. Такі ж падарунак да новага навучальнага года па даручэнню кіраўніка краіны ад Банка развіцця Беларусі атрымалі яшчэ 9 раёнаў Магілёўшчыны: Шклоўскі, Асіповіцкі, Магілёўскі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Крычаўскі, Круглянскі і Чавускі.
Аўтатранспарт будзе выкарыстоўвацца для падвозу дзяцей да школ і дзіцячых садкоў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Пры чым кіраваць аўтобусамі будуць выключна жанчыны. У нашым раёне гэтага ганаровага права ўдастоена Ганна Бекмансурава. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, жанчына сама праявіла ініцыятыву. Тэхнікай яна захапляецца з дзяцінства і нават сама яе рамантуе. Пасля вучобы ў аўташколе на катэгорыю “Д” жанчына прыступіць да працы. Яна будзе падвозіць дзяцей ад устаноў адукацыі раёна, якія сёлета будуць рэарганізаваны.
Поделиться: