Традыцыйна штогод на Бялыніччыне праходзіць пераатэстацыя аператараў па штучным асемяненні кароў і цялушак. Праводзіцца яна дзеля павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў, паляпшэння прадукцыйнасці дойнага стада, павелічэння вытворчасці малака ў сельгасарганізацыях раёна.
Сёлета ўдзельнікаў конкурсу прымаў СВК “Калгас “Радзіма”. 18 спецыялістаў змагаліся за званне лепшага. Аператары выконвалі тэставыя заданні, дэманстравалі свае практычныя веды і навыкі, а таксама спаборнічалі ў вядзенні першаснай дакументацыі.
Па выніках трох этапаў пераможцай стала Наталля Сарокіна з СВК “Калгас “Радзіма”. Другое месца заняў аператар-асемянатар гэтай жа гаспадаркі Аляксандр Міхайлаў. Трэцім прызёрам прызнана работніца ААТ “Новая Друць” Рыма Шыманоўская. Акрамя таго, журы адзначыла добрую прафесійную падрыхтоўку аператара па штучным асемяненні жывёл фермы Лямніца Валянціны Галавачовай.
Поделиться: