Уборка кукурузы працягваецца ў сельгасарганізацыях Бялыніччыны. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама па стану на 4 верасня ўбрана 682 гектары, што складае каля 12 працэнтаў ад агульнай плошчы пасеваў. Сярэдняя ўраджайнасць – 281 цэнтнер з гектара. Гаспадаркамі раёна нарыхтавана 7 352 тоны кукурузнага сіласу. Найбольш актыўныя работы па яго загатоўцы вядуцца ў ААТ “Падзевічы”, “Новая Друць” і СВК “Калгас” Радзіма”.
Поделиться: