Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Бялыніччыны распачалі ўборку ўраджаю бульбы. Сёлета ў раёне пасяўныя плошчы другога хлеба складаюць 461 гектар. Лідзіруючыя пазіцыі на ўборцы займае ААТ “Новая Друць”. Тут убрана 47 гектары гэтай культуры, сабрана 1626 тоны. Сярэдняя ўраджанасць скала 346ц з гектара. Днямі да ўборкі бульбы прыступіла і ААТ “Падзевічы”.
Поделиться: