Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

12 сентября

Прафілактычная акцыя «Адмоўся ад насілля!»

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Адмоўся ад насілля!” пройдзе на тэрыторыі нашага раёна 18 і 19 верасня. Асноўная мэта яе правядзення – зніжэнне колькасці асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў, шырокае асвятленне гэтых праблемных пытанняў, фарміраванне высокага ўзроўню законапаслухмянства грамадзян, стварэнне умоў іх максімальнай абароненасці.    Па дадзеных статыстыкі, у большасці выпадкаў да асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў прыводзіць злоўжыванне спіртнымі напіткамі. У бягучым годзе на тэрыторыі нашага раёна нападпітку зроблена 41 злачынства. Да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё альбо знаходжанне на вуліцы ў стане алкагольнага ап’янення прыцягнута 542 грамадзяніна, што на 147 болей у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 25 грамадзян, якія злоўжывалі спіртнымі напіткамі, напраўлены ў ЛПП.
 Як падкрэслілі ў РАУС, правядзенне такіх акцый садзейнічае папярэджванню злачынстваў і правапарушэнняў, а таксама стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна. Калі на працягу 8 месяцаў мінулага года на Бялыніччыне зарэгістраваны 2 забойства і 2 факты прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, то сёлета такія злачынствы пакуль не фіксаваліся.

Поделиться: