Падведзены вынікі конкурсу дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Мой любімы мультфільм”, які праходзіў у Магілёве ў рамках 16-га міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка – 2013”.
432 творчыя работы юных талентаў з Беларусі, Кыргызстана, Казахстана і Латвіі былі прадстаўлены на суд журы. Высокую адзнаку атрымалі малюнкі і вырабы выхаванцаў аб’яднанняў па інтарэсах “Прырода і фантазія”, “Фантазёры”, “Тэатр лялек” і “Акварэлька” ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г.п.Бялынічы”. Так, Дыпломамі 2 і 3 ступеняў і падарункамі за творчыя работы “Палёт Івашкі” і “Прывітанне з Прастаквашына” ўзнагароджаны адпаведна Аліна Карчова і Аліна Далецкая. Заахвочвальнымі дыпломамі адзначаны Паліна Кузняцова, Анастасія Драздова, Кацярына Макаранка, Дзмітрый Радоўскі і Анастасія Майсеенка.
Поделиться: