Напярэдадні Дня нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў Магілёве прайшло традыцыйнае абласное свята “Віват, піянерыя”. Дэлегацыю Бялыніцкага раёна прадставілі старшыня раённага савета “БРПА” Таццяна Нізаўцова, вучні СШ №1 імя Пашкоўскага Яўген Цыбульскі, Юлія Шабусава, Яўгенія Боніч, Уладзіслаў Ігнатовіч, Анастасія Пацешкіна, Марына Рашчукова і педагог-арганізатар гэтай навучальнай установы Валянціна Краўцова. Дарэчы, на злёце самых актыўных піянераў вобласці Валянціна Мікалаеўна ўзнагароджана Дыпломам за актыўную работу і плённае супрацоўніцтва БРПА і БРСМ.
Поделиться: