На чарговым пасяджэнні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта было прынята рашэнне аб зацвярджэнні кандытатаў на атрыманне стыпендыі імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кітаева.
Так, у гэтым навучальным годзе стыпендыятамі сталі 5 школьнікаў Прыдрутчыны: Вольга Камінская з СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, Алена Бадзеева з СШ №2, Анастасія Гусельнікава з Запольскай СШ, Аліна Кузьмянкова з Вішоўскай СШ, Аляксандр Тапуноў з Эсьмонскага ВПК ДССШ.
Дарэчы, стыпендыя імя Мікалая Кітаева прысуджаецца кожны год з мэтай заахвочвання школьнікаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучобе і грамадскай дзейнасці.
Поделиться: