Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

20 сентября

Бялыніцкае райста атрымала чарговыя ўзнагароды

Прадукцыя аддзела прамысловасці Бялыніцкага раённага спажывецкага таварыства штогод становіцца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў. Так, сёлета прадпрыемства ў 9 раз стала ўдзельнікам рэспубліканскага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак – 2013”, які праходзіў у бізнес-цэнтры “Вікторыя”, што ў Мінску.
За званне пераможцы спаборнічалі 259 узораў не толькі з усёй рэспублікі, але і  Расіі. Бялыніцкія кандытары ў чарговы раз даказалі, што іх прадукцыя – адна з самых якасных. Усе вырабы, якія прадставілі нашы землякі, атрымалі высокую ацэнку журы. Так, Гран-пры ўручана старшыні райста Тамары Адамовіч за пранік сырцовы “Бялыніцкі”, залатым медалём адзначаны каўрыжка водарная “Ласунак” і торт “Купалінка”, сярэбраным – хлябец “Вясковы новы”.

Поделиться: