Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 сентября

Прыём грамадзян правёў Аляксандр Агееў

    Пяцёра жыхароў райцэнтра звярнуліся да дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Агеева падчас чарговага прыёму грамадзян, які прайшоў у райвыканкаме ў мінулы чацвер. Удзел у прыёме прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін, намеснік старшыні Андрэй Ерашэнка, галоўны спецыяліст аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Пётр Цапік, памочнік дэпутата Уладзімір Котаў.
    Практычна ўсе бялынічане прыйшлі па дапамогу да Аляксандра Віктаравіча з праблемамі жыццёва-побытавага характару. Да прыкладу, жыхара райцэнтра Аляксея Ісаенку ўжо працяглы час хвалюе пытанне паніжанай тэмпературы ў кватэры. Пенсіянер сцвярджае, што мерзнуць яму даводзіцца з-за дымахода, які застаўся ў шматкватэрным доме пасля правядзення да яго цэнтральнага ацяплення. Дэпутат даручыў адказным асобам тэрмінова зрабіць тэхнічнае экспертнае заключэнне і вырашыць дадзеную праблему.
    Жыхароў вуліцы 70 гадоў Кастрычніка трывожыць пытанне затаплення вуліцы. Падчас паводкі прайсці тут без гумавых ботаў проста немагчыма. Ды і дзяцей адпускаць гуляць небяспечна.
А вось бялынічанін, інвалід дзяцінства 2-й групы Дзяніс Кандрацьеў ужо на працягу года не можа працаўладкавацца. Яно і зразумела, не кожная работа пад сілу маладому чалавеку. Аднак жыць за нешта трэба.
Аляксандр Агееў даручыў адпаведным службам у самыя кароткія тэрміны разгледзець кожны зварот грамадзян і вырашыць іх набалелыя праблемы.

Поделиться: