Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

26 сентября

У Бялынічах прайшоў семінар «Арганізацыя работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі»

    Семінар для прадстаўнікоў ведамстваў і арганізацый Бялыніччыны “Арганізацыя работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі” прайшоў у нашым райцэнтры. У яго рамках адбылася канферэнцыя для медыцынскіх работнікаў устаноў аховы Прыдрутчыны, інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства для вучняў старэйшых класаў, лекцыя-гутарка для ідэалагічнага актыву раёна і работнікаў галіны культуры. Падчас семінара былі абмеркаваны пытанні ВІЧ-інфекцыі на сучасным этапе, разгледжаны біялагічныя механізмы яе развіцця, прааналізавана эпідэміялагічная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці, Рэспубліцы Беларусь і ў свеце ў цэлым.
    Галоўная мэта такіх семінараў – інфармацыйная падрыхтоўка як мага большай колькасці людзей, якія ў поўнай ступені разумеюць важнасць прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, адзначыла загадчыца аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІД Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Дзянісава.

Поделиться: