Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

2 октября

«Маладзёжныя ўніверсітэты»

    У цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне толк-клуба “Маладзёжныя ўніверсітэты”. На гэты раз удзельнікі аб’яднання дзяліліся думкамі на тэму “Хваробы душы: наркаманія, алкагалізм, курэнне, ігравая залежнасць”. У ходзе гутаркі разглядаліся разнастайныя аспекты праблемы: чаму алкагольную, нікатынавую, камп’ютарную залежнасць называюць хваробай душы? Што рабіць блізкім чалавека, які стаў ахвярай згубных звычак?  На гэтыя і іншыя пытанні грунтоўныя адказы даў настаяцель царквы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай пратаірэй айцец Сергій. Як адзначыла бібліятэкар чытальнай залы Алена Грыбайлава, такая тэма абрана невыпадкова,  бо садзейнічае пабуджэнню моладзі да барацьбы з негатыўнымі з’явамі: курэннем, алкагалізмам і наркаманіяй.

Поделиться: