У нашым раёне распачалася традыцыйная круглагадовая спартакіяда
школьнікаў. У яе рамках прайшлі спаборніцтвы па футболе сярод хлопчыкаў
2000–2001 гадоў нараджэння. У выніку, лепшымі футбалістамі прызнаны
вучні СШ № 1 імя Пашкоўскага. На другую прыступку п’едэсталу гонару
ўзняліся выхаванцы СШ № 2. Трэцімі пераможцамі сталі юныя спартсмены
Цяхцінскага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Чарговы этап спартакіяды адбудзецца 12 кастрычніка. У гэты дзень
на гарадскім стадыёне каманды ўстаноў адукацыі Прыдруцкага краю будуць
спаборнічаць у лёгкаатлетычным кросе.
Поделиться: