Шахматна-шашачны турнір сярод ветэранаў працы, Узброеных сіл Рэспублікі
Беларусь і праваахоўных органаў адбыўся ў клубе ветэранаў «Надзея».
У выніку, лепшым шахматыстам стаў Уладзімір Ерашэнка, другую прыступку
п’едэсталу гонару заняў Аляксандр Апекуноў, які, да таго ж, стаў трэцім
у турніры па шашках, трэцюю — Генадзь Барысаў. Перамогу ў спаборніцтвах
па шашках святкаваў Святаслаў Сазановіч, другім стаў Іван Калтуноў.
Акрамя таго, у ФАК «Друць» пенсіянеры змагаліся за званне лепшага
більярдыста. Тут першынствавалі Мікалай Чорны, Барыс Елісееў і Уладзімір
Котасаў, якія адпаведна занялі 1, 2 і 3 месцы. Пераможцы ўзнагароджаны
каштоўнымі падарункамі.
Поделиться: