Белыничскийрайонный исполнительный комитет
213051, г. п. Белыничи, ул. Советская, 29

Приемная: +375 (2232) 78-722

Факс: +375 (2232) 78-722

Электронная почта: belynrik@tut.by

4 октября

З нагоды Дня настаўніка

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі педагогі Бялыніцкага краю з нагоды надыходзячага свята — Дня настаўніка. Так, за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Беларусі «Выдатнік адукацыі» адзначана настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ № 2 Алена Сілкіна, Ганаровых Грамат Міністэрства адукацыі ўдастоены дырэктар шматпрофільнага цэнтра «Ветразь» Святлана Зайкоўская і настаўнік геаграфіі СШ № 1 імя Пашкоўскага Аляксандр Снытко, Грамат — намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Андрэй Ганчук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 2 Людміла Казлоўская, намеснікі загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-садоў № 7 і № 3 Таццяна Бараноўская і Вольга Буханава адпаведна, настаўніца пачатковых класаў СШ № 1 імя Пашкоўскага Ірына Курапата, настаўнік фізічнай культуры Цяхцінскага комплекса дзіцячы сад-сярэдняя школа Генадзь Трэцякоў.
Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны настаўніцы пачатковых класаў СШ № 2 і Галоўчынскай СШ Галіна Валчкова і Алена Казлова, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Кудзінскай базавай школы Лілія Вынькова, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 імя Пашкоўскага Альбіна Навумава, загадчыца ясляў-сада № 5 Раіса Арлоўская, дырэктар Старасельскага комплекса дзіцячы сад-пачатковая школа Наталля Смоўж, педагог дадатковай адукацыі ШЦ «Ветразь» Ігар Духовіч, галоўны спецыяліст і начальнік групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Ганчарова і Міхаіл Міхальцоў адпаведна.
Акрамя таго, лепшыя педагогі атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Поделиться: