У Бялынічах прайшоў інфармацыйна-навучальны семінар на тэму “Актуальныя пытанні арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве”.
Абласная аргструктура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Белорусское общество ”Знание” сумесна з галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама падрыхтавалі для ўдзельнікаў семінара – ідэалагічнага актыву раёна – насычаную і цікавую праграму. Член калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Людміла Панізовіч прачытала ім лекцыю на тэму “Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Сістэма ідэалагічнай работы”, загадчыца кафедры педагогікі і псіхалогіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат псіхалагічных навук Валянціна Аўраменка закцэнтавала ўвагу прысутных на псіхалагічных асаблівасцях арганізацыі ідэалагічнай работы, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава спынілася на пытаннях планавання ідэалагічнай работы ў арганізацыі, яе формах і метадах, а таксама прапанавала прысутным, падзяліўшыся на групы, выкананаць практычнае заданне на дадзеную тэму.
Поделиться: