На днях ў спартыўнай зале ФАК “Друць” кіруючае звяно арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна спаборнічала ў бадмінтоне.
Самы лепшы вынік прадэманстраваў намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Аляксандр Янушкевіч, другое месца заняў намеснік дырэктара Бялыніцкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Жарынаў, трэцім прызёрам стаў намеснік дырэктара ПМК-241 па забеспячэнню Дзмітрый Бакуновіч.
Дарэчы, працягваеца спартакіяда сярод працоўных калектыў. Сёння ў СШ№ 2 пройдуць спаборніцтвы па баскетболе. Пачатак гульні а 18-й гадзіне.
Поделиться: