“Нашы матулі – наш гонар” – пад такой назвай у раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня маці. Цёплыя словы, шчырыя, кранальныя вершы і песні гучалі ў гэты дзень для ўсіх прысутных.
Са святам усіх матуль-бялынічанак павіншаваў намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Котаў. Эстафету віншаванняў працягнула начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной ГА “Беларускі саюз жанчын” Раіса Лычкоўская. Асаблівыя словы ўдзячнасці Раіса Фёдараўна выказала ў адрас шматдзетных матуль, якія рэалізавалі сябе ў сям’і, прафесіі, грамадскай дзейнасці і ўручыла ім заслужаныя ўзнагароды. Так, Падзячным лістом за актыўны ўдзел ў грамадскім і культурным жыцці раёна, падтрымку дзіцячых творчых праектаў і грашовай прэміяй узнагароджана маці траіх дзяцей Вікторыя Адамовіч. Падзячным лістом за дастойнае выхаванне дзяцей і грашовай прэміяй адзначана Надзея Драздова, якая нарадзіла і выхавала пяцярых дзяцей.
На працягу ўсёй канцэртнай праграмы на тварах гераінь свята – матуль Прыдруцкага краю – ззялі лагодныя ўсмешкі. Па-сапраўднаму цёплую і радасную атмасферу ў зале стварылі музычныя нумары творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў РЦК, а таксама выступленні самых маленькіх артыстаў.
Поделиться: